Вызвалілі ўсіх прадстаўнікоў апазіцыі, затрыманых па справе выбуху
20 ліпеня на волю выйшлі ўсе прадстаўнікі апазіцыі, затрыманыя па справе выбуху 4 ліпеня ў Мінску.
Чальцы Партыі БНФ Антон Койпіш і Ігар Богдан былі затрыманыя 10 ліпеня і сёння скончыўся 10-дзённы тэрмін іх затрымання.
Раней на свабоду выйшлі Міраслаў Лазоўскі, Сяргей Чыслаў, Ігар Корсак і Віктар Ляшчынскі (былыя ўдзельнікі моладзевай арганізацыі "Белы легіён"), а таксама актывіст моладзевай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" Аляксандр Сергіенка, удзельнік кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч, лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды Сяргей Высоцкі ды іншыя актывісты апазіцыі.