Washington Post: Беларускія "рэйкавыя партызаны" сарвалі штурм Кіева

Расійскае ўзбраенне ідзе ва Украіну праз Беларусь
Расійскае ўзбраенне ідзе ва Украіну праз Беларусь

У The Washington Post выйшаў артыкул пра беларускіх "рэйкавых партызанаў". Калі расійскія войскі ўпершыню рушылі праз беларускую мяжу ва Украіну для таго, каб, як яны меркавалі, здзейсніць імгненны штурм Кіева, яны спадзяваліся на шырокую чыгуначную сетку рэгіёна для забеспячэння і падмацавання. "Але расіяне не ўлічылі беларускіх дыверсантаў", — гаворыцца ў артыкуле.

На думку выдання, беларускія дыверсанты як мінімум могуць прэтэндаваць на ролю распальшчыкаў лагістычнага хаосу, які пакінуў расійскія войскі на перадавой без харчавання, паліва і боепрыпасаў на працягу некалькіх дзён пасля ўварвання.

Washington Post: Белорусские "железнодорожные партизаны" сорвали штурм Киева

Аляксандр Камышын, кіраўнік Украінскай чыгункі, выказаў падзяку беларускім дыверсантам ад усёй Украіны. "Гэта смелыя і сумленныя людзі, якія нам дапамаглі", — сказаў ён.

Зрэшты, выданне зазначае, што цяжка сказаць, якая частка зрыву забеспячэння расійскай арміі звязаная з сабатажам з боку "партызан", а якая — з дрэнным лагістычным планаваннем з боку расіян. Але без аўтаматызаванай сігналізацыі, якую знішчалі дыверсанты, цягнікі былі вымушаныя паўзці, і іх колькасць, якая рухаецца па шляхах у кожны момант часу, была строга абмежаванай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі