The Washington Post: Украіна можа атрымаць зенітна-ракетныя комплексы Patriot
ЗША могуць перадаць Украіне зенітна-ракетныя комплексы Patriot. Яны павінны ўвайсці ў нядаўна ўхвалены новы пакет дапамогі ў памеры 40 млрд долараў. Пра гэта піша The Washington Post.
Patriot — гэта сучасны супрацьракетны комплекс, які стаіць на ўзбраенні ў войсках ЗША і некаторых краін Еўропы. Ён і сучасны, і вельмі дарагі. Адна такая батарэя каштуе каля $1 млрд, пуск адной ракеты — да $3 млн.
Таксама ў публікацыі ідзе гаворка пра перадачу Украіне "артылерыі далёкага дзеяння".
Падобнае ўзбраенне вельмі патрэбнае Узброеным сілам Украіны для правядзення контрнаступу, які рыхтуецца і чакаецца ўжо ў бліжэйшыя месяцы.
Украіна даўно прасіла ў ЗША Patriot. Мяркуецца, што комплексы забяспечаць і прыкрыццё ад авіяцыі, і знізяць узровень ракетнай пагрозы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.