Weezer і Кэці Пэры заспяваюць разам?
Фронтмэн амерыканскай каманды Weezer Рыверс Куома заявіў пра намер
супрацоўнічаць з поп-спявачкай Кэці Пэры, — паведамляе New Musical
Express. Музыка кажа, што ён адправіцца ў студыю, дзе Кэці працуе над сваёй новай кружэлкай, ужо на наступным тыдні. У якой ролі выступіць Куома на дыску, і калі з’явіцца вынік іх сумеснай творчасці, пакуль невядома.
3-га лістапада гурт Weezer падорыць свету свой сёмы па ліку альбом, які атрымаў назву “Raditude”, і ў які ўвойдуць 10 кампазіцый.
Што тычыцца Кэці Пэры, то нядаўна яна таксама запісала новы дыск. Першы жывы альбом у яе дыскаграфіі, “MTV Unplugged”, з’явіцца ў продажы 17-га лістапада. Песні, якія складаюць плыту, былі запісаныя ў Н’ю-Ёрку падчас канцэрта Пэры летам 2009-га года.
Фота: www.planet13.com.au