"What can I do" — на Smokie пайду!
У Мінск панаехала зорак шоў-бізнесу. Але ці раскупляюцца квіткі ва ўмовах крызісу? Тым больш, што некаторыя з іх каштуюць да 300 тысяч
У Палацы спорту кажуць, што з продажам квіткоў на канцэрты пакуль усё нармальна. Але на гурт “Зверы” раскупленыя толькі самыя танныя квіткі — за 30 тысяч. І гэта за дзень да канцэрта! Год таму "Зверы" ў Мінску без праблем збіралі адразу два Палацы спорту.
— Квіткоў на "Зверы" ўжо засталося мала, а вось на “Sepultura” крыху болей. Але засталося шмат часу (5 дзён), і іх таксама раскупяць.
Наконт канцэрта "Smokie" арганізатары ў лёгкай паніцы. На пытанне пра тое, як распрадаюцца квіткі на канцэрт, што мае адбыцца праз месяц, мы атрымалі кароткія ўводзіны ў фінансавы стан беларусаў:
— Канечне, крызіс паўплываў! Людзям заробкі не даюць: адпаведна, квіткі набываць няма за што. А ў “Гарызонце” ўвогуле скарачэнні, а ў Барысаве людзі працуюць па 3 гадзіны на дзень, і адпаведна атрымоўваюць… А квіткі… Квіткі прадаюцца, але не настолькі добра, як хацелася б.
10 сакавіка ў Мінску "Jethro Tull". Відаць, канцэрт усё ж адбудзецца. Прычым арганізатары ставяць на... крызіс:
— Ведаеце, у такі “крызісны” час спрацоўвае крылаты выраз “Хлеба ды відовішчаў”, таму забаўляльныя мерапрыемствы — гэта тое, што трэба зараз людзям.
— На «Jethro Tull» квіткі раскупляюць?
— Так, прададзена дастаткова, каб сцвярджаць, што канцэрт дакладна адбудзецца.
У Палацы Рэспублікі не заўважаюць істотных пераменаў у сувязі з крызісам:
— Квіткі на Гарыка Сукачова раскупляюцца ў нармальным рэжыме, а вось на Cesaria Evora танных квіткоў (па 65 тысяч рублёў) ужо не засталося.
Самыя танныя квіткі (BYR 40 тыс.) можна набыць на канцэрт гурта “Зверы” і на “Ляпісаў”, а самы дарагі квіток на Цэзарыю Эвору — спявачку з выспаў Зялёнага Мысу, што спявае афрыканскія песні і выходзіць на сцэну басанож — 300 тысяч, што на BYR 50 тысяч танней за самы дарагі квіток на Крысціну Арбакайтэ.
Фота — ByMedia

Канцэрт | Дата | Кошт, тыс. BYR |
Звери | 28 лютага | 30-90 |
Sepultura | 4 сакавіка | 45-95 |
Ляпис Трубецкой | 9 сакавіка | 40-200 |
Jethro Tull | 10 сакавіка | 65-195 |
Smokie | 28 сакавіка | 70-300 |
Cesaria Evora | 21 сакавіка | 65-230 |
Крысціна Арбакайтэ | 10 сакавіка | 65-350 |
Гарык Сукачоў | 1 сакавіка | 55-285 |