WikiLeaks: Кітай перапрадае танную венесуэльскую нафту па рынкавых коштах
Улады Венесуэлы абураныя паводзінам і сваіх кітайскіх партнёраў, якія набываць у баліварскай рэспублікі нафту па 5 долараў за барэль, а перапрадаюць яе ўжо па рынкавых коштах. Пра гэта паведамляецца ў чарговай амерыканскай дэпешы, апублікаванай сайтам WikiLeaks. Яе таксама надрукавала іспанская газета “Эль Паіс”. Па словах ананімнага аўтара дэпешы, які назваўся супрацоўнікам дзяржаўнай карпарацыі “Петралеос-дэ-Венесуэла”, Кітай перапрадае танную венесуэльскую нафту ў ЗША, краіны Азіі і Афрыкі. У пачатку 2010 года гэтыя кошты былі прыкладна 78 долараў.