WSJ: Зяленскі папрасіў ЗША не ўводзіць санкцыі супраць Рамана Абрамовіча

WSJ: Зяленскі папрасіў ЗША не ўводзіць санкцыі супраць Рамана Абрамовіча

ЗША па просьбе Уладзіміра Зяленскага не сталі ўводзіць санкцыі супраць алігарха Рамана Абрамовіча, піша The Wall Street Journal. Пра гэта прэзідэнт Украіны нібыта папрасіў Джо Байдэна падчас тэлефоннай размовы.

Кандыдатуру Абрамовіча расцэньваюць як важнага пасярэдніка ў перамовах з Расіяй. 

Раней СМІ паведамлялі, што Абрамовіч наведваў Беларусь, калі там праходзілі расійска-ўкраінскія перамовы.

Белы дом адмовіўся каментаваць гэтую інфармацыю. "Мы не збіраемся зачытваць прыватныя размовы паміж прэзідэнтам Байдэнам і прэзідэнтам Зяленскім", — прыводзіць УНІАН словы Эмілі Хорн, прэс-сакратара Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома.

У Офісе прэзідэнта Украіны пакуль што таксама не каментуюць гэтыя звесткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі