"Я не Пучэня": каля МДЛУ прайшоў адзіночны пікет у падтрымку студэнтаў
Адзіночны пікет каля МДЛУ ў падтрымку студэнтаў / Еўрарадыё
На ганку лінгвістычнага ўніверсітэта ў Мінску прайшоў адзіночны пікет у падтрымку студэнтаў. Выпускнік МДЛУ прыехаў да ўніверсітэта, дзе на мінулым тыдні жорстка затрымлівалі студэнтаў, з плакатам "Я свабодны студэнт" з аднаго боку і "Я не Пучэня" [начальнік па выхаваўчай рабоце з моладдзю МДЛУ. — Еўрарадыё] з другога. Падчас акцыі ён уключыў "Gaudeamus igitur" — студэнцкі гімн на лацінскай мове.
"Я прыехаў падтрымаць сваіх хлопцаў і дзяўчат, якіх жорстка збілі. Я лічу, што гэта абсалютна неправамерна, што такога быць не павінна. Што ўніверсітэт павінен падтрымліваць сваіх студэнтаў. І тое, што рабілі практычна ўсе выкладчыкі, — маўчалі.
Яны павінны выйсці на абарону сваіх студэнтаў, яны павінны зачыняць дзверы і не павінны маўчаць. Яны павінны даваць адпор баевікам у незразумелай форме і з дубінкамі і закрытымі тварамі. Яны баяцца ўсяго. Яны баяцца адкрыць свае твары. Я лічу, што такога не павінна быць ва ўніверсітэтах", — растлумачыў свой пікет выпускнік МДЛУ Павел.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.