Ядзернае паліва на Беларускую АЭС завязуць увосень

Ядзернае паліва на Беларускую АЭС завязуць увосень

Ядзернае паліва на Беларускую АЭС завязуць гэтай восенню. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.

Па яго словах, завезці ядзернае паліва плануецца за месяц-паўтара да гатоўнасці АЭС да пуску. "Тэхналагічная гатоўнасць да завозу па ўсіх прадугледжаных рэгламентах будзе забяспечаная ў верасні. Мяркуем, што ўвосень мы завязём ядзернае паліва", — удакладніў чыноўнік.

Таксама ён растлумачыў, чаму ядзернае паліва завозіцца менавіта за месяц. Пасля таго як цягнік даставіць паліва, трэба будзе правесці яго ўваходны кантроль. Гэтая працэдура займае каля трох тыдняў. Яшчэ тыдзень-два патрэбныя для іншых тэхналагічных аперацый, дадаў намеснік міністра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі