Ядзернае паліва плануюць завезці на БелАЭС у снежні

Ядзернае паліва плануюць завезці на БелАЭС у снежні

Ядзернае паліва плануюць завезці на Беларускую АЭС у снежні гэтага года, паведаміў дырэктар прадстаўніцтва інжынірынгавай кампаніі “Атамбудэкспарт” у Беларусі Віктар Брыч. Ён выступіў на круглым стале “Перспектывы развіцця ядзернай энергетыкі: аспекты бяспекі, экалогіі, эканомікі і ўстойлівага развіцця” на XXIII Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, паведамляе БЕЛТА.

Віктар Брыч адзначыў, што БелАЭС будзе ўведзеная ў эксплуатацыю ў адпаведнасці з вызначанымі кантрактам тэрмінамі.

Беларуская АЭС узводзіцца ў 18 кіламетрах ад Астраўца. Падрыхтоўка да будаўніцтва пачалася ў 2011 годзе, а ў 2013 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узвядзенні станцыі, у адпаведнасці з якім генеральным падрадчыкам стала расійская кампанія “Атамбудэкспарт”.

У канцы сакавіка 2014 года вызначылі тэрміны запуску першага энергаблока — 2018 год, другога — 2020. У студзені 2016 года распачалі мантаж корпуса першага энергаблока.

2016 год адзначыўся шэрагам інцыдэнтаў на буданічай пляцоўцы Астравецкай АЭС: спачатку ў траўні ў СМІ з’явілася інфармацыя пра абвал будаўнічых канструкцый, затым у ліпені пры падзенні з вышыні загінуў адзін з мантажнікаў, а меней чым праз два тыдні грамадзянскія актывісты паведамілі пра падзенне корпуса першага энергаблока.  Кампанія-падрадчык замяніла корпус.

Цяпер тэрмін увядзення першага энергаблока перанесены на 2019 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі