Ягор Хрусталёў вяртаецца на беларускае тэлебачанне

"Гэта праграма, якая аб'ядноўвае ў сабе як свецкія гутаркі са знакамітасцямі з свету музыкі, кіно і спорту, так і гутаркі на актуальныя тэмы бягучага моманту", - паведамляе прэс-служба “Белтэлерадыёкампаніі”.

Ток -шоу "Вечар цяжкага дня" будзе выходзіць двойчы на тыдзень - па аўторках і чацвяргах. На некаторыя праграмы будзе запрошаны адзін госць, але часам у абмеркаванні будуць удзельнічаць тры суразмоўцы. У першых выпусках шоу прымуць удзел Уладзімір Зяленскі, Гоша Куцэнка, Анжаліка Агурбаш, Аляксандр Праханаў і Нікас Сафронаў. Першая перадача выйдзе ў эфір канала "Беларусь 1" 1 красавіка ў 23.55, паведамляе агенцтва БелаПАН.

Нагадаем, Хрусталёў раней працаваў першым намеснікам старшыні праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал " (АНТ) і быў звольнены з гэтай пасады ў красавіку 2009 года. Пасля гэтага ён паехаў у Маскву, дзе працаваў праграмным дырэктарам і прадзюсарам на расійскім тэлеканале СТС.

Фота gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі