Як маюцца экс-прэтэндэнты на прэзідэнта?

Радыё "Свабода" апытала тых, хто не стаў кандыдатамі на прэзідэнта, хто, як і Кулікоў, датэрмінова сышоў з выбарчай дыстанцыі.

Намеснік старшыні беларускай партыі "зялёныя" Юры Глушакоў пакуль не адчувае цікавасці да сабе спецслужбаў. Не цікавяцца ім і як былым сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата Мікалая Статкевіча, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Прадпрымальнік Уладзімір Правальскі на пытанне аб праблемах пасля выбараў адказаў двусэнсоўна: "Навокал хапае тых, хто хоча са мной сустрэцца. Магу сказаць гэта адкрыта. Сочаць за мной, але асцярожна. А наконт нейкіх крымінальных спраў — гэтага, дзякуй Богу, няма" .

Начальнік сектара Віцебскага садавіна-агароднінага камбіната Сяргей Рыжоў пасля спынення барацьбы за прэзідэнцкі пост быў звольнены з працы. Аднак, ужо паспеў аднавіцца праз суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі