Як мінімум 26 чалавек загінулі падчас тэракту ў Пакістане

Наступствы выбуху

Наступствы выбуху / dawn.com

Як мінімум 26 чалавек загінулі падчас выбуху ў Пакістане, які зладзіў тэрарыст-смяротнік на чыгуначнай станцыі Кветы.

Паводле інфармацыі DAWN, больш за паўсотні чалавек паранены. Тэракт адбыўся раніцай дзевятага лістапада перад прыбыццём цягніка. На станцыі знаходзілася шмат людзей.

Пасля выбуху мясцовыя ўлады ўвялі рэжым НС.

Адказнасць за выбух узяла на сябе групоўка "Армія вызвалення Белуджыстана", якая забаронена ў Пакістане.

Раней у 2024 годзе баевікі руху здзейснілі некалькі атак, уключаючы вераснёўскі напад на групу кітайскіх інжынераў у Карачы. Тады загінулі два грамадзяніны Кітая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі