Як сёння выглядае мінскі стадыён “Дынама” (фота)

Як сёння выглядае мінскі стадыён “Дынама” (фота)

У пятніцу, 2 чэрвеня, на рэканструкцыі мінскага стадыёна “Дынама” пабывалі прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Як вядома, у 2019 годзе тут будуць праходзіць Еўрапейскія гульні. Кабякоў звярнуў увагу будаўнічых арганізацый і Мінспорту, што аб’ект мусіць быць здадзены ў тэрмін і для гэтага ёсць усе рэсурсы.

На сённяшні дзень на стадыёне практычна завершаныя маналітныя працы, трыбуны на 90% гатовыя для ўстаноўкі крэслаў. Гатоўнасць “Дынама” ацэньваецца на 50%. Вельмі складаны мантаж металаканструкцый, якія будуць прыкрываць да 70% глядацкіх месцаў. Рэканструкцыя мусіць быць завершаная да канца бягучага года, інфармуе БЕЛТА.

Прэм’ер загадаў добраўпарадкаваць і тэрыторыі, прылеглыя да стадыёна. Таксама ён наведаў пляцоўку будаўніцтва Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы. Там таксама распавялі, што працы ідуць паводле графіку. Будаўніцтва мусіць скончыцца да 8 сакавіка 2018 года.

Андрэй Кабякоў правяраў гатоўнасць спартыўных аб’ектаў перад чарговым пасяджэннем рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню II Еўрапейскіх гульняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі