Якаўлеўскі: Ізраіль — больш натуральны саюзнік Беларусі, чым Іран

3 чэрвеня ўвечары ў Мінск прыбывае міністр замежных спраў Ізраіля Авігдор Ліберман, які плануе правесці сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі Ўладзімірам Макеем і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.  Гэта будзе першы афіцыйны візіт міністра замежных спраў Ізраіля за апошнія 15 гадоў. Якія праблемы будуць абмяркоўвацца ў Мінску? Аглядальнік Раман Якаўлеўскі мяркуе, што місія Авігдора Лібермана — наладзіць стасункі з Мінскам, змяніўшы курс на збліжэнне з Тэгеранам.

Раман Якаўлеўскі: "Ён разлічвае на больш натуральнае і ўзаемакарыснае развіццё адносін паміж Беларусі з Ізраілем, чым з цяперашнім рэжымам у Тэгеране. Я б тут не выключаў вялікую (падкрэсліваю, вялікую) верагоднасць таго, што сярод тэмаў якія будуць у Мінску абмяркоўвацца, будзе і такая, вельмі любімая беларускім рэжымам тэма ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва".

Аналітык мяркуе, што не менш прывабная для Мінска тэма — фінансавыя, банкаўскія рэсурсы Ізраіля, якія ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі могуць аказацца не лішнімі для Беларусі.

Раман Якаўлеўскі: "Хацеў бы заўважыць, што славутая мнагавектарная палітыка афіцыйнага Мінска фактычна завяла Беларусь у стан ізгоеў, я маю на ўвазе той жа Іран, Венесуэла — не натуральныя саюзнікі Беларусі. Больш натуральным саюзнікам Беларусі ўяўляецца Ізраіль з яго патэнцыялам і ягонымі выхадцамі з Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі