Якубовіч пракаментуе сваю магчымую паездку ў Ізраіль пасля водпуску
Павел Якубовіч, галоўны рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта “Советская Белоруссия”, пакуль адмаўляецца каментаваць сваю магчымую паездку ў Ізраіль для залагоджвання "беларуска-ізраільскага канфлікту". Нагадаем, выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск і габрэяў падчас
сустрэчы з расійскімі журналістамі выклікала пратэст МЗС Ізраіля,
беларускаму амбасадару Ігару Ляшчэню давялося даваць тлумачэнні.
Газета The Jerusalem Post паведаміла, што ў Ізраіль ужо на наступным тыдні прыбудзе Павел Якубовіч, які сустрэнецца з прадстаўнікамі знешнепалітычнага ведамства гэтай краіны, СМІ і паспрабуе залагодзіць канфлікт.
Як паведаміў Еўрарадыё Якубовіч, ён пракаментуе сітуацыю толькі “праз 7-8 дзён, калі выйдзе з адпачынку”.