Ялфімаву давядзецца вяртаць БТ грошы за Еўрабачанне
Бо з польскім рэжысёрам ужо разлічыліся за пастаноўку нумару ў Маскве. Як стала вядома Еўрарадыё, Белдзяржтэлерадыёкампанія ўжо разлічылася за нумар Пятра Ялфімава, пастаўлены вядомым польскім рэжысёрам Янушам Юзэфовічам. Нагадаем, спеваку і яго прадзюсеру нумар зусім не спадабаўся і яны вырашылі ад яго адмовіцца. Але кіраўнік нацыянальнага адбору на Еўрабачанне Аляксандр Ціхановіч нагадвае, што спявак звязаны з БТ прадзюсерскім кантрактам. І раіць не блытаць інтарэсы дзяржавы з асабістымі.
Аляксандр Ціхановіч: “Тут паблыталі паняцці. Яна (Касмачова – аўт.) паўсюдна піша: “Нам гэта не трэба, для нас гэта”… У дадзеным выпадку патрэбна не Ціхановічу альбо Ялфімаву, а дзяржаве. Гэта дзяржаўны праект і трацяцца дзяржаўныя грошы і таму мы прыцягвалі да супрацы вядучых спецыялістаў свету. Тых, каму мы давяраем, бо трацяцца вялікія сродкі”.
Што ж тычыцца прапанаванай Юзэфовічам ідэі шоў, то Ціхановіч ад яе ў захапленні.
Аляксандр Ціхановіч: “Нумар, які прыдумаў Юзэфовіч, проста выбітны. Тое, што прапаноўваецца, паверце мне, гэта незвычайна, вельмі ярка, гэта захапляльна і вельмі падыходзіць Ялфімаву. Ні пра якія крылы там размова не ідзе! Гэта не крылы, а 7-метровыя палотны з тонкага спецыяльнага матэрыялу, якія ў апошні момант, калі ён бярэ фальцэтам песню, чароўным чынам аддзяляюцца ад яго і адлятаюць. Апроч таго, там шмат розным фішак. Выкарыстоўваюцца не нейкія “дыяфільмы”, як яна кажа, а камп’ютарная анімацыя, якую робіць чалавек, тройчы намінаваны на Оскара, спадар Багінскі. Да пастаноўкі нумара прыцягнуты лепшыя сілы сусветнага шоў-бізнесу. Таму і абмяркоўваць гэта не бачу сэнсу”.
А вось самому спеваку і яго прадзюсеру нумар не спадабаўся зусім. Па словах Таццяны Касмачовай, артыст застаўся незадаволены і нават абражаны тым варыянтам, які прапанаваў яму рэжысёр. Такі нумар проста не падыходзіць да стылю Пятра Ялфімава, кажа Касмачова. Цяпер яны разам з Пятром шукаюць новыя варыянты, але хутчэй за ўсё давядзецца абысціся без спецыяльнага шоў-нумару. За 19 дзён паставіць яго амаль немагчыма:
Таццяна Касмачова: “Мы шукаем варыянты, шукаем выхады з гэтай сітуацыі. Я думаю, што казаць пра пастаноўку нумара за 19 дзён да конкурсу ўжо не варта, таму, відаць, трэба будзе запрасіць канцэртнага рэжысёра, які проста развядзе нашых музыкаў па сцэне”.
Між тым кіраўнік праекту Еўрафэст катэгарычна настойвае на выкарыстанні менавіта ідэі польскага рэжысёра. Тым больш, што яму за працу ўжо заплацілі вялікія грошы. І бачыць толькі адно выйсце з сітуацыі:
Аляксандр Ціхановіч: “Я катэгарычна настойваю на пастаноўцы нумара ў Яна Юзэфовіча. Мы знаходзімся ў прававых рамках. І па ўмовах кантракту, калі іх не задавальняе наша пастаноўка, яны могуць паставіць нумар за свае грошы, але вярнуць тыя сродкі, якія былі затрачаныя на пастаноўку дзяржаўнай кампаніяй”.
Колькі гэта, Аляксандр Ціхановіч казаць не захацеў, толькі дадаў, што сума — далёка не маленькая. Па яго словах, у Ялфімава і ягонай дырэктаркі сапраўды ёсць сваё бачанне таго, якім павінна быць тэатралізаванае шоў на песню Пятра. Яго галоўным элементам павінна стаць ілюзійная кабіна, з якой спявак чароўным чынам з’яўляецца перад гледачом. Але Ціхановіч скептычна ацэньвае такую прапанову.
Аляксандр Ціхановіч: “Прыехаў ілюзіяніст і мы папрасілі яго паказаць, як гэта працуе. Ён дастаў дыск Каперфільда, паставіў яго і кажа: “Гэта будзе так!” На што Юзэфовіч сказаў: “Вы паказваеце Каперфільда і гэта пастаноўка каштуе мільён долараў”. Той адказаў, што зробіць гэта танней. Юзэфовіч папрасіў зрабіць гэтую кабіну і паабяцаў увесці яе ў свой нумар. Бо ёсць толькі кабіна, а далей што? Развіцця ніякага! Ілюзіяніст даслаў нам апісанне гэтай кабіны і я вымушаны быў звярнуцца за каментарам да прафесіяналаў-ілюзіяністаў. Мне сказалі, што ілюзіяніст, якога прапаноўвае Ялфімаў працуе на ўзроўні дзіцячых ранішнікаў. Па-другое, гэта вельмі цяжка ажыццявіць. Чалавека хаваюць у спецыяльную цёмную скрыню, у якой ён павінен сядзець у нязручнай позе, інакш там не атрымліваецца, і сядзець там трэба перад выйсцем на сцэну як мінімум хвіліны тры. Потым скрыню выкатваюць на сцэну, 30 секунд ідзе ўступ песні, пасля якога ён павінен выйсці і адразу пачаць спяваць. Спецыялісты сказалі, што перад такім нумарам трэба 3-4 месяцы трэніравацца – абмежаваная прастора, цёмна і чалавек можа пайсці ў іншы бок, чым трэба, калі выйдзе са скрыні. А як вакаліст я вам скажу – прасядзець у нязручнай позе некалькі хвілін са сціснутым дыханнем, а потым устаць і заспяваць, немагчыма”.
Кіраўнік Еўрафэста спадар Ціхановіч спасылаецца на кантракт, які падпісаў Ялфімаў — маўляў там нічога няма пра яго прадзюсера, якая цяпер агучвае прэтэнзіі да пастаўленага нумару. Самому спеваку ён раіць скарыстацца магчымасцю папрацаваць з вядучымі спецыялістамі сусветнага шоў-бізнесу, а не паводзіць сябе… правінцыйна.
Аляксандр Ціхановіч: “Я вельмі паважаю Пятра. І нягледзячы на ўсе размовы і прагнозы букмекераў, не выключаю яго паспяховага выступу на конкурсе Еўрабачанне. Я ўкладаю ў гэта душу і раблю гэта як для сябе. Трэба выкарыстоўваць момант, які чалавеку даецца, магчыма, раз у жыцці, каб папрацаваць з лепшым рэжысёрам, з лепшым кліпмэйкерам, стаць на прыступку вышэй прафесійна. Калі чалавек гэтага не разумее, альбо яго так настройваюць, то ён прымае бок не разумны, а проста правінцыйны!”
Чытайце таксама:
Ялфімаў не адмовіцца ад Еўрабачання, але выступіць без спецыяльнага нумару
Пётр Ялфімаў выступіць у паўфінале "Еўрабачання-2009" чацвёртым
Фота: www.borisov-e.info