Ян Павел II можа стаць нябесным апекуном спартоўцаў
Памерлы Папа Рымскі Ян Павел II пасля цырымоніі беатыфікацыі можа стаць апекуном спартоўцаў. З такой прапановай выступіў кіраўнік ватыканскай кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынал Жазэ Сараива Мартынш. Магчымасць беатыфікацыі Папы-паляка ўжо сёлета, калі ў ПАР пройдзе чэмпіянат свету па футболе, кардынал назваў "добрай аказіяй" для вызначэння спартоўцам іх нябеснага заступніка, паведамляе "Прессбол".
Па словах кардынала, Ян Павел II сам быў сапраўды добрым спартоўцам, ён глыбока разумеў праўдзівае хрысціянскае і чалавечае значэнне спорту.
Хрысціянская традыцыя вызначаць нябесных заступнікаў прадстаўнікам розных прафесій і выглядаў дзейнасці сыходзіць каранямі ў першыя стагоддзі нашай веры і існуе ў шматлікіх Цэрквах, якія прызнаюць святасць і нябеснае заступніцтва.