Японцы пераабсталююць пінскую бальніцу
Японцы ўкладуць 100 тысяч долараў у пераабсталяванне гарадской бальніцы ў Пінску. З мэтай падпісання кантракту з муніцыпалітэтам горада Пінск наведалі часовы паверанны ў справах Японіі ў Беларусі спадар Мацудзакі Кіёсі Цітата і аташэ японскай амбасады спн. Ханада. Новае абсталяванне будзе закупленае на грант, вылучаны японскім урадам. Пінск — гэта першы горад у Брэсцкай вобласці, які атрымаў падобную дапамогу. Усяго ж Японія прафінансавала ўжо 20 падобных праектаў у Беларусі.