Японцы жадаюць валодаць Чабурашкай
Чабурашка заваяваў Японію, і зараз японцы жадаюць выкупіць усе правы на мульт-героя. У краіне ўзыходнага сонца знялі свой фільм пра Чабурашку і Кракадзіла Гену, прэм'ера якога адбылася ў Токіо. Поўнаметражны мультфільм быў прэзентаваны на буйнейщай Міжнароднай такійскай выставе анімэ, а ў пракат ён выйдзе ў снежні 2010 году.
Летась па такійскім кабельным тэлебачанні трансляваўся мультсерыял пад назвай "Што за Чабурашка?" А зараз адна з японскіх кампаній заяўляе, што жадае данесці да людзей усяго свету Чабурашку праз мэдыятэхналогіі, медыяпрадукты, экранізацыю, кнігі і тавары
Таксама на хвалі чабурашкаманіі японцы вядуць перамовы з Эдуардам Успенскім пра набыццё ўсіх правоў на плюшавага героя.
Адзначым, што першы паказ савецкага мультфільма ў Японіі прайшоў у 2001 годзе і раптоўна зрабіў персанажаў кнігі Эдуарда Ўспенскага сапраўднымі зоркамі японскага анімэ-свету.
Фота: dalwe.ru