Японія заклікае Беларусь разам змагацца з дыктатурай
Японія просіць Беларусь падтрымаць пазіцыю краіны ў адносінах да парушэння правоў чалавека ў Паўночнай Карэі. Пра гэта заявіў 23 кастрычніка выступаючы ў беларускім парламенце дэпутат Палаты прадстаўнікоў Японіі Ёсіаноры Она. Па яго словах, Японіі і Беларусі неабходна разам змагацца з парушэннем правоў чалавека ў КНДР.
Паўночная Карэя, за выключэннем праблемы выкрадання японцаў, поўнасцю адмаўляе ўсе паведамленні аб парушэннях правоў чалавека.
Адзначым, што па некаторых ацэнках, спецслужбы Паўночнай Карэі ў 1970-х гадах выкралі ад 70 да 80 падданых Японіі. Факт выкрадання 13 з іх быў прызнаны ўладамі КНДР. Да гэтага часу Токіо патрабуе высветліць лёс некалькіх выкрадзеных японцаў, аднак Пхеньян заяўляе, што нічога не ведае аб іх.