Яраслаў Раманчук пікетуе Гродзеншчыну

19 кастрычніка патэнцыйны кандыдат удзельнічае ў пікетах у Гродне і Ваўкавыску. Нягледзячы на зацяжны дождж сябры яго ініцыятыўнай групы з самага ранку збіраюць подпісы на Скідзельскім рынку. З’яўленне ў гэтым месцы саміх прэтэндэнтаў выклікае немалую цікавасць мінакоў. Тут Яраслаў Раманчук адказаў на шматлікія пытанні гродзенцаў. Пасля абеду пікет у падтрымку сябра АГП перамясціўся на цэнтральную вуліцу горада - Савецкую.

Заўтра Яраслаў Раманчук накіруецца ў Слонім.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі