Яраслаў Раманчук: “У Беларусі зноў могуць з’явіцца валютчыкі”

Нацбанк Беларусі з 2008 года адмаўляецца ад “прывязкі” прагноза курсу беларускага рубля да расійскага. Такое рашэнне прадугледжана праектам асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на наступны год. Пра тое, што гэта можа азначаць, у інтэрв’ю “Еўрарадыё” разважае беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.

Ён не згодны са сцверджаннямі некаторых беларускіх СМІ, што рашэнне Нацбанку можа сведчыць пра змяншэнне важнасці Расіі як стратэгічнага гандлёвага партнёра Беларусі.

“Гаварыць пра тое, што ў нас ёсць зніжэнне залежнасці нашага рынку ад расійскага, нельга, - кажа Яраслаў Раманчук. - Тое, што Нацыянальны банк адмаўляецца ад прывязкі беларускага рубля да расійскага рубля і можа быць да еўра, гэта можа сведчыць аб тым, што дэвальвацыі нам не пазбегнуць”.

Паводле словаў Раманчука, Нацыянальны банк ужо прызнае, што захоўваць стабільнасць валютнага рынку і манетарнай палітыкі ў 2008 годзе будзе вельмі складана.

Таму і грамадзянам і прадпрыемствам давядзецца адсочваць курс рубля. Магчыма, зноў у краіне масава з’явяцца валютчыкі.

Фота — caricatura.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі