Яраславу Грышчэню замянілі год турмы ўмоўна на 30 базавых наяўна
Сёння раніцай у Баранавічах аднавіўся суд над моладзевым актывістам Яраславам Грышчэнем. Пракурор запатрабаваў для яго 1 год турмы ўмоўна.
У заключным слове апазіцыянер пажартаваў, папрасіўшы, каб яго расстралялі. Аднак суд аштрафаваў Грышчэню на 30 базавых велічыняў (930 тысяч рублёў). Пра гэта Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Марыя Савушкіна.
Нагадаем, маладзёну інкрымінавалі дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.