Ярмошына: Апазіцыя не падала ніводнай прапановы у выбарчы закон

Ніводная апазіцыйная палітычная партыя, а таксама іншыя апазіцыйныя структуры не накіроўвалі ў Цэнтрвыбаркам прапановы ці звароты па пытаннях унясення змен у выбарчае заканадаўства.
Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Па яе словах, ад грамадскіх арганізацый у Цэнтрвыбаркам паступіла толькі адна прапанова ад Беларускага таварыства інвалідаў.

Таварыства прапанавала прэферэнцыі для інвалідаў пры вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Аднак у гэтым было адмоўлена, паколькі выбарчыя правы павінны быць роўнымі для ўсіх, адзначыла Ярмошына.

“Інтэрфакс-Захад”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі