Ярмошына: Людзі скардзяцца ў ЦВК на ўлёткі Някляева
Цэнтрвыбаркам зафіксаваў першыя парушэнні ў прэзідэнцкай перадвыбарнай кампаніі. "За Някляева распаўсюджваецца рэкламная прадукцыя, надрукаваная у Расіі. Гэта паводле выходных звестак, ― распавяла Еўрарадыё старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. ― Аднак пакуль што няма доказаў, што гэтыя ўлёткі распаўсюджвае менавіта ініцыятыўная група Някляева. Факты ёсць, ёсць звароты ў Цэнтральную выбарчую камісію, але пакуль што ўсё на стадыі праверкі".
За парушэнне выбарчага заканадаўства чальцамі ініцыятыўнай групы яна можа атрымаць папярэджанне. Лідзія Міхайлаўна нагадала: для таго, каб ЦВК адмовіў кандыдату ў прэзідэнты ў рэгістрацыі, дастаткова, каб яго ініцыятыўная група атрымала адно папярэджанне.