Ярмошынай, Навумаву, Шэйману і Паўлічэнку ўезд у ЕС застанецца забароненым

Сёння міністры замежных спраў краін Еўрасаюза прыпынілі на паўгода дзеянне забароны на ўезд у краіны Еўрасаюза Аляксандра Лукашэнкі і большасці беларускіх чыноўнікаў з “чорнага спісу”.

Аднак адмена санкцый распаўсюдзілася не на ўсіх. Сярод прадстаўнікоў Беларусі, у дачыненні да якіх па-ранейшаму дзейнічае забарона на ўезд у краіны Еўрасаюза, фігуруе старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, былы камандзір спецназу ўнутраных войск Дзмітрый Паўлічэнка, былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман і былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі