Яшчэ адзін "прымусовы прызыўнік" трапіў на абследаванне ў лякарню
Маладафронтаўца Івана Шылу, забранага ў войска, адвезлі ў Лепельскую больніцу: у хлопца пачаліся праблемы са спінай. Уладзімір Шыла, бацька маладафронтаўца, паведаміў Еўрарадыё, што Івана даволі часта ляжыць у санчастцы. Пра вынік абследавання ў Лепельскай лякарні бацька не ведае, бо сувязь з сынам мае вельмі абмежаваную:
Уладзімір Шыла: Учора ён звярнуўся з просьбай — яго вазілі ў Лепель зрабіць здымак: спіна баліць у Івана. Я не ведаю, якія вынікі — сувязь дрэнная. Справа ў тым, што мабільныя тэлефоны наогул у часці забароненыя афіцыйна, а таксафона там няма.
Уладзімір Шыла кажа, што разам з сынам будзе пісаць у "Белтэлекам", патрабуючы паставіць хаця б таксафон у вайсковай часці. Адсутнасць нармальнай сувязі ў ХХІ стагоддзі ён лічыць ганьбай.
Нагадаем, што яшчэ падчас праходжання прызыўной камісіі ў Салігорску Іван Шыла быў накіраваны на абследаванне ў больніцу. Аднак прайсці яго так і не паспеў. Тым не менш прызыўная камісія без адпаведных медычных вынікаў прызнала Шылу прыдатным і адправіла ў войска.
Дарэчы, праблемы са здароўем маюць усе трое нядаўна забраныя ў войска моладзевыя актывісты. У Змітра Хведарука варыкознае пашырэнне венаў, у Франка Вячоркі — праблемы з сэрцам.