Яшчэ чацвёра мужчын абвінавацілі Кевіна Спэйсі ў дамаганнях

Яшчэ чацвёра мужчын абвінавацілі Кевіна Спэйсі ў дамаганнях

Жарсці вакол камінг-аўта галівудскай зоркі Кевіна Спэйсі набіраюць абароты. Яго абвінавацілі ў дамаганнях яшчэ чацвёра мужчын. Двое з іх — грамадзяне Вялікабрытаніі — пажадалі захаваць інкогніта. Іншыя двое — акцёр Раберта Кавазас і рэжысёр Тоні Мантана — не вельмі вядомыя ў кінематаграфічным свеце і да сваіх апошніх заяваў нячаста згадваліся ў медыях.

У прыватнасці, акцёр Раберта Кавазас, які згуляў эпізадычную ролю ў серыяле "Доктар Хто", заявіў, што падчас працы ў трупе лонданскага тэатра "Олд Вік" ён неаднаразова падвяргаўся пераследу з боку Кевіна Спэйсі. Двухразовы ўладальнік "Оскара" быў мастацкім кіраўніком тэатра з 2004 па 2015 год.

"Адзінае, што ад вас патрабавалася, каб містар Спэйсі вырашыў вас памацаць, — быць маладзейшым за 30 гадоў", — заявіў акцёр на сваёй старонцы ў Facebook.

Малавядомы рэжысёр Тоні Мантана распавёў, як Спэйсі дамагаўся яго ў адным з бараў. Па словах Мантаны, спачатку зорка "Амерыканскай прыгажосці" паклаў яму руку на пахвіну, а пасля спрабаваў зайсці разам з ім у прыбіральню. 

На гэты раз Кевін Спэйсі не спяшаецца каментаваць заявы калег па цэху. Шуміха вакол яго ўзнялася некалькі дзён таму, калі акцёр Энтані Рэп распавёў, як у 14-гадовым узросце стаў ахвярай дамаганняў з боку Спэйсі падчас здымкаў серыяла "Star Trek". Спэйсі прызнаўся, што не памятае гэтага эпізода, але прынес прабачэнні.

Пасля скандалу Кевіна Спэйсі пазбавілі прэміі "Эмі". А кампанія, якая здымае серыял "Картачны домік" з яго удзелам, абвясціла, што спыняе праект.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі