Яшчэ двое падазраваных па справе аб беспарадках – Вінаградаў і Навіцкі

Павел Вінаградаў і даверная асоба Саннікава – Леанід Навіцкі.

 У актывіста кампаніі “Гавары праўду” Паўла Вінаградава ўначы з 4 на 5 студзеня прайшоў ператрус на кватэры, якую ён здымаў са сваёй дзяўчынай. Ператрус, які доўжыўся да 5 гадзін раніцы і праходзіў у прысутнасці гаспадыні кватэры і суседзяў, праводзіў следчы Першамайскага РУУС Мінска Фіцэр Аляксандр. Самога Паўла адразу павезлі на допыт. Сёння стала вядома, што Павел Вінаградаў прызнаны падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках і ўтрымліваецца ў СІЗА на вул Валадарскага.

Статус падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках мае давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава – Леанід Навіцкі. Згодна з пастановай, ён падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Пакуль Леанід на волі і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі