Яшчэ на капейку даражэй: Зноў выраслі кошты на бензін
Канцэрн “Белнафтахім” зноў павышае кошты на маторнае паліва на АЗС. З 18 лістапада яны будуць наступныя: АІ-92-К5-Еўра — 1,42 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,51 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,72 рубля, ДП — 1,51 рубля.
Гэта ўжо 24-е ад пачатку года павышэнне коштаў на паліва. “Белнафтахім” абгрунтоўвае яго ростам коштаў на сырую нафту і вялікімі выдаткамі НПЗ на яе перапрацоўку.