Яшчэ тры амбасадары напішуць сёння агульнанацыянальную дыктоўку

Амбасадары Польшчы, Ізраіля і Балгарыі далучацца сёння да агульнабеларускай дыктоўкі, напісанне якой прымеркавана да 90-х угодкаў абвяшчэння БНР. Дыпламаты не змаглі далучыцца да цырымоніі ўрачыстага старту кампаніі па напісанні дыктоўкі, але працягваюць яе. Нагадаем, агульнанацыянальную дыктоўку прапанавана напісаць усім ахвотным падтрымаць святкаванне 90-х угодкаў БНР. Каталікі і ўніяты будуць пісаць тэкст у суботу, 22 сакавіка, а агульным днём для напісання абраная нядзеля, 23 сакавіка. Для напісання дыктоўкі пададзеныя заяўкі ў бібліятэкі і іншыя грамадскія залы. Напісаць дыктоўку можна будзе таксама, слухаючы яе на Еўрарадыё ў суботу і нядзелю з 12 да 13-й і з 16 да 17-й гадзіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі