Yellow Brick Road: грандыёзнае шоў сваімі рукамі!

Ужо ў гэту пятніцу рок-гурт Yellow Brick Road прадставіць у Мінску свой новы альбом "Honeymoon". Для прэзентацыі праграмы музыкі рыхтуюць незвычайнае шоў "Мы вельмі доўга рыхтаваліся і, нарэшце, знайшлі ў сабе сілы і сродкі, каб гэта ажыццявіць", распавядае бас-гітарыст і мэнэджар гурта Зміцер Хламаў. "Мы жадаем зрабіць не проста канцэрт, а цікавы канцэрт, якога, мабыць, яшчэ, не было ў беларускіх гуртоў".

Пакуль Yellow Brick Road не жадае раскрываць усе сакрэты шоў і прапануе ацаніць праграму ўвачавідкі.

Зміцер Хламаў:
"Мы жадаем зрабіць тое, што бачылі на DVD-канцэртах нашых любімых гуртоў. І зараз гэта будзе ў Беларусі! Натуральна, гэта будзе святло! Натуральна дадатковая сцэна, дэкарацыі, запрошаныя музыкі,відэа-ўстаноўкі. А ўжо як гэта будзе варта прыйсці і ўбачыць!"


За паўтара года хлопцы адыгралі больш за 70 канцэртаў  і тройчы праехаліся па Еўропе. Як прызнаўся Зміцер Хламаў музыкі па-ранейшаму ўсё робяць уласнымі сіламі і ўпэўнены, што ў далейшым гурт зможа развівацца без дапамогі прадзюсара!

Зміцер Хламаў: "Збольшага мы ўсё робім самі. Добрыя людзі нам дапамагаюць кантактамі, дапамагаюць каардынаваць нашы дзеянні. Але ўсё шоў ад пачатку да канца рыхтуем мы самі: праграму, дызайн дэкарацый, святло. У прэзентацыю і ў гэты канцэрт укладваецца не толькі ўся наша душа, але і ўсе нашы сродкі".
 
26-га лістапада выступам у сталічным "Рэактары" Yellow Brick Road завершыць свой трэці еўрапейскі тур, у межах якога музыкі далі два дзясяткі канцэртаў у краінах Прыбалтыкі, Польшчы, Германіі і Чэхіі.

Як атрымаць 2 квіткі ад Еўрарадыё?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі