YouTube заблакаваў 442 прарасійскія прапагандысцкія каналы
YouTube заблакаваў 442 прарасійскія каналы з агульнай колькасцю падпісчыкаў больш за 15 млн. Відэахостынг зрабіў гэта пасля запыту Службы бяспекі Украіны.
Сярод заблакаваных YouTube-каналаў — "Россия", "Соловьёв LIVE", "Маргарита Симоньян", "Звезда", "Первый".
"Вар'яцкія фэйкі пра «біялабараторыі» і радыёкіраваных гусей, нянавісць да ўкраінцаў і вытанчаная хлусня для сваіх грамадзян. Менавіта такую формулу выкарыстоўвае расійская прапаганда, спараджаючы бясконцую плыню падманаў. Але ва Украіне гэта неэфектыўна, бо Служба бяспекі Украіны паспяхова супрацьстаіць расістам не толькі ў баях, але і на інфармацыйным фронце", — адзначаюць у СБУ.
Акрамя таго, СБУ перадала для блакавання спіс з 1529 тэлеграм-каналаў і ботаў, 426 акаўнтаў у Instagram, 93 акаўнты ў Facebook і 1050 акаўнтаў у TikTok.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.