Юбілей Караткевіча адзначаць водным паходам ад Оршы да Рагачова
Ад Оршы па Дняпры стартаваў водны паход на катамаранах у гонар юбілея пісьменніка Ўладзіміра Караткевіча. Паход пройдзе да Рагачова - радавога котлішча Караткевічаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца аршанскага музея Вольга Пашковіч, якой мы дазваніліся акурат падчас паходу:
Пашковіч: "Вось ужо плывем. Пакуль нас шасцёра, але пазней далучацца яшчэ... У нас будуць сустрэчы літаратурныя. Мы ідзем да першай - да Ляўкоў, дзе лецішча Купалы, дзе музей. Першая сустрэча сёння там будзе".
Акрамя музейных работнікаў у паходзе ўдзельнічаюць вядомы бард Андрэй Мельнікаў і літаратар і перакладчык Віталь Воранаў. Паход разлічаны на 5 дзён.
Нагадаем, што сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння славутага творцы.
Фота: "Быў. Ёсць. Буду"