Юлія Цімашэнка мае найлепшыя шанцы стаць прэзідэнтам Украіны
Найлепшыя шанцы стаць наступным прэзідэнтам Украіны мае прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага адной з вядучых
сацыялагічных кампаній Украіны - Агульнаўкраінскай сацыялагічнай
службай. Калі б выбары прэзідэнта адбыліся ў бліжэйшы час, за Цімашэнку
прагаласавалі б 30,5% украінцаў.
Былы прэм'ер Віктар Януковіч атрымаў бы 23,3% галасоў. А за цяперашняга кіраўніка дзяржавы Віктара Юшчанку гатовыя аддаць свае галасы толькі 9,6% рэспандэнтаў.
Для перамогі ў першым туры кандыдату ў прэзідэнты Украіны неабходна набраць больш за 50% галасоў выбарцаў. У адпаведнасці з гэтым апытаннем, пераможца прэзідэнцкай гонкі ва Украіне ў першым туры вызначаны не будзе.
Прэзідэнцкія выбары мусяць адбыцца напрыканцы 2009 года, нагадвае РИА "Новости".