Юлія Казуліна напіша кнігу пра сваю маму
Дачка палітвязня Аляксандра Казуліна Юлія напіша кнігу. Яна будзе прысвечана яе маме, Ірыне Казулінай, якая нядаўна сышла з жыцця пасля працяглай анкалагічнай хваробы. Вось што распавяла пра свае планы ў інтэрв'ю Еўрарадыё Юлія Казуліна:
"Гэта будзе кніга ўспамінаў сяброў, сваякоў, проста звычайных людзей пра маму. Пра нейкія выпадкі, звязаныя з ёй. Таксама будуць уключаныя асобныя вытрымкі з яе дзённіка, які яна вяла".
У гэтым дзённіку Ірына Казуліна пісала пра тое, як змагалася са сваёй хваробай. Юлія Казуліна кажа, што хацела б закончыць працу над кнігай да гадавіны смерці сваёй мамы.