"Юнацтва" перамагло "Лідскіх Львоў" на недабудаванай "Чыжоўка-Арэне"
Матч-адкрыццё адбыўся 7 лістапада на малым катку спартовага комплексу.
Гэта быў матч юнацкага першынства Беларусі. Мінскае "Юнацтва" закінула "Лідскім Львам" тры шайбы, прапусціўшы толькі адну ў адказ.
Першую шайбу на новай пляцоўцы закінуў гулец "Юнацтва" Мікіта Тарасевіч. На першым матчы на новай арэне прысутнічалі 570 гледачоў, піша "Прессбол".
Фота: www.interfax.by.