“Юнацтва” зноў выйграла ў “Металурга”

Мінскае “Юнацтва” другі раз за тыдзень сёння абыграла жлобінскі “Металург” і ўмацавала лідэрства ў турнірнай табліцы адкрытага чэмпіянату краіны па хакеі, паведамляе БЕЛТА. Сталічны клуб адарваўся на 3 ачка ад свайго пераследніка. Вынік сённяшняга матчу “Металург” — “Юнацтва” — 1:2. На апошніх секундах сустрэчы за бойку на лёдзе выдалілі абаронцаў гаспадароў Андрэя Спірыдонава і форварда гасцей Максіма Слыша.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі