Юніёрка Ксенія Мілеўская выйшла ў фінал парнага разраду US Open

Беларуская тэнісістка Ксенія Мілеўская разам з полькай Урсулай Радваньскай у паўфінале юніёрскага адкрытага чэмпіянату ЗША абыгралі амерыканскі дуэт Крысці Фрылінг і Асіа Махамед — 7:6, 7:6. У фінале яны сустрэнуцца з трэцяй парай турніру грузінкай Аксанай Калашнікавай і расіянкай Ксеніяй Люкінай, паведамляе “Прэсбол”.

Напярэдадні паўфіналу парнага разрада, у адзіночным разрадзе Мілеўская абыграла аўстралійку Джэсіку Мур і ў паўфінале сустрэнецца са сваёй напарніцай Урсулай Радваньскай, пасеянай пад другім нумарам.

Авось першая ракетка мужчынскіх юніёрскіх спаборніцтваў беларус Уладзімір Ігнацік пакідае турнір. У адзіночным разрадзе ён спыніўся на стадыі чвэрцьфіналу, прайграўшы італьянцу Томасу Фабіяна.

У парным разрадзе Ігнацік дайшоў да паўфіналу, але разам з чэхам Раманам Ебавым прайграў французам Жанатану Эйсерыку і Жэрару Інзэрыла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі