Юра Дземідовіч дасць канцэрт у крутым маскоўскім клубе
Прадстаўнік сёлетняга дзіцячага “Еўрабачання” ад Беларусі Юра Дземідовіч дасць канцэрт у Маскве. Юны выканаўца прадставіць сваю праграму 2-га студзеня 2010 года ў сталічным клубе "Ікра". Квіткі на мерапрыемства (ад 500 рублёў) ужо паступілі ў продаж. Як паведамляецца на сайце “Ікры”, шоў Дземідовіча працягнецца 40 хвілін. Больш падрабязнай інфармацыі пра канцэрт пакуль не паступала.
Нагадаем, 23-га лістапада Юра Дземідовіч узяў удзел у фінале дзіцячага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2009", які прайшоў у Кіеве. Нягледзячы на аптымістычныя прагнозы прыхільнікаў і крытыкаў, 13-гадовы артыст не змог трапіць у тройку лідэраў і ў выніку аказаўся толькі на дзявятым месцы, набраўшы 48 балаў.
Песня Дзямідовіча "Чароўны кролік" стала папулярнай задоўга да фіналу конкурсу - адразу пасля адборачнага этапу дзіцячага "Еўрабачання". Асабліва бурна гэта кампазіцыя абмяркоўвалася рускамоўнымі карыстальнікамі YouTube, дзе запіс выступу юнага мінчука стаў суперхітом.
Па lenta.ru