Юра Дземідовіч выступіць падчас візіту ў Беларусь патрыярха Кірыла

25 верасня пераможца нацыянальнага фіналу дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2009" Юра Дземідовіч выступіць на мерапрыемстве ў рамках візіту ў Беларусь патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Пра гэта БелаПАН паведаміў настаўнік выканаўца, мастацкі кіраўнік капэлы хлопчыкаў Уладзімір Глушакоў. Па ягоных словах, Юру Дземідовіча запрасілі сольна выступіць у Палацы Рэспублікі. Ён выканае песню "Санта Лючия".

Як распавёў Глушакоў, у яго выхаванца багаты досвед выступаў. Ён спяваў як у складзе капэлы хлопчыкаў, так і сольна. Так, Дземідовіч саліраваў у музычным нумары на выступе ў рамках прыезду ў Мінск патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II. У складзе капэлы хлопчыкаў Юра неаднаразова выступаў у Нямеччыне, Францыі і іншых краінах.

Працоўны візіт у Беларусь патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла запланаваны на 25—28 верасня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі