Юрась Алейнік, адлічаны з Акадэміі кіравання, можа з’ехаць за мяжу

Суд Кастрычніцкага раёна Мінску прызнаў правамерным рашэнне адміністрацыі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі аб адлічэнні Юрася Алейніка. Нагадаем, гэта ужо паўторнае рашэнне суда па справе “Алейнік супраць Акадэміі кіравання”. Першы раз суддзя наогул не палічыла Акадэмію кіравання падсуднай звычайнаму суду. Мінскі гарадскі суд вярнуў справу на даразгляд, і “прэзідэнцкая” Акадэмія была апраўданая.

Нагадаем, афіцыйнай падставай аб адлічэння Юрася сталі нібыта шматлікія прагулы. Аднак сапраўдная прычына – у актыўнай грамадзка-палітычнай пазіцыі юнака. Беларускія праваабаронцы і грамадскасць небезпадстаўна лічаць справу Алейніка палітычнай.

Ужо некалькі вядучых ВНУ замежжа заявілі аб гатоўнасці прыняць Юрася Алейніка на навучанне да сябе. Ён пакуль вагаецца, кажа, што рашэнне з’ехаць не можа быць прынята так лёгка.

http://www.ucpb.org/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі