Юрый Шаўцоў: Працягненне мараторыя на санкцыі — перамога Мінску
Палітолаг Юрый Шаўцоў у інтэрв'ю Еўрарадыё пракаментаваў сённяшнюю папярэднюю дамоўленасць міністраў замежных спраў краін ЕС аб падаўжэнні рэжыму прыпынення еўрапейскіх санкцый у дачыненні да Беларусі. На яго думку, афіцыйны Мінск атрымаў відавочную перамогу, а ЕС пайшоў на саступкі. Юрый Шаўцоў: "Ні для каго не тайна, у чым сэнс патрабавання Еўрапейскага саюзу да "афіцыйнага Мінску" — гэта змяніць існуючы палітычны лад і эканамічную сістэму. Гэтага не адбываецца, значыць саступае Еўрапейскі саюз".
Шаўцоў мяркуе, што магчыма ўжо вырашанае пытанне і з уступленнем Беларусі ў праграму "Ўсходняй партнёрства", якое можа адбыцца ў траўні. Не будзе ЕС і абвастраць сітуацыю з наступнымі прэзідэнцкімі выбарамі ў нашай краіне. Вось што гаворыць Юрый Шаўцоў:
"Мы "ўпаўзем" недзе ўвосень у прэзідэнцкую кампанію. На фоне таго, што зноў будзе адбывацца ў расійска-ўкраінскіх адносінах і ў іншых рэгіёнах, Еўрапейскі саюз не будзе абвастраць сітуацыю вакол Беларусі, у тым ліку і вакол прэзідэнцкіх выбараў".
Што да беларускай апазіцыі, дык Юрый Шаўцоў раіць ёй "па магчымасці выходзіць з гульні ў вялікую палітыку і канцэнтравацца на стварэнні структур у рэгіёнах".