Юшчанка назваў падзеі ў Кіеве "ціхім дзяржаўным пераваротам"

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заяўляе, што падзеі, якія адбыліся ў чацвер у Кіеве, можна расцэньваць як "ціхі дзяржаўны пераварот".
Паводле яго слоў, пра гэта ён гаварыў з кіраўнікамі сілавых структур на нарадзе. Юшчанка лічыць, што тыя сілавікі, якія ўмешваюцца ў палітычны крызіс, павінны несці за гэта крымінальную адказнасць. "Я хацеў бы, каб міністр унутраных спраў не каментаваў указы прэзідэнта", - сказаў ён.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі