Юшчанка ўшанаваў украінскія Курапаты
Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў дэкрэт аб усталяваньні Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Дзень памяці прызначаны на трэцюю нядзелю траўня. Дэкрэт падпісаны з нагоды 70-годздзя Вялікай чысткі 1937-38 гг., калі сталінскія рэпрэсіі сягнулі піка. Дакумэнт прадугледжвае стварэньне мэмарыляу ў падкіеўскай быкоўні - аналягу беларускіх Курапатаў, дзе чэкісты расстралялі больш за 100 тыс. чалавек.
Прэзыдэнт Ураіны падкрэсьліў злачынную сутнасьць камуністычнай сыстэмы. Нагада, што са студзеня 1937 па сьнежань 1938 былі арыштаваныя 7 млн чалавек, ад мільёна да 1 700 тыс. былі расстраляныя.
Прэзыдэнт Ураіны падкрэсьліў злачынную сутнасьць камуністычнай сыстэмы. Нагада, што са студзеня 1937 па сьнежань 1938 былі арыштаваныя 7 млн чалавек, ад мільёна да 1 700 тыс. былі расстраляныя.