Юшчанка заўтра зноў прапануе парламенту кандыдатуру Юліі Цімашэнка
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заўтра зноў унясе на разгляд кандыдатуру Юліі Цімашэнка на пасаду прэм'ер-міністра краіны.
Пра гэта паведаміў дэпутат ад "Нашай Украіны — Народнай самаабароны" Давід Жванія, інфармуе УНІАН. Нагадаем, сёння падчас галасавання Юліі Цімашэнка не хапіла аднаго голасу.
Як высветлілася, за яе не прагаласавалі два “аранжавыя” дэпутаты. Адзін з іх, Аляксандр Амельчанка, заявіў, што яго картка не спрацавала. У галасаванні не прынялі ўдзел тры фракцыі — Партыя рэгіёнаў, Камуністычная партыя Украіны і Блок Літвіна.