З 1 снежня вырастуць кошты на харчаванне ў садках і школах
З 1 снежня ў дзіцячых садках і школах, а таксама ў шэрагу іншых установаў адукацыі вырастуць нормы расходаў на харчаванне, піша TUT.by. Гэта робіцца дзеля павышэння якасці харчавання, каб яно стала больш разнастайным і збалансаваным. Адпаведна, павысяцца і кошты.
Напрыклад, у звычайных дзіцячых садках для дзяцей 3-6 год з працягласцю знаходжання 12 гадзінаў расходы на адзін дзень харчавання складуць 3 рублі 23 капейкі (рост на 2,94 рубля). Для вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ двухразовае харчаванне будзе абыходзіцца ў 2 рублі і 1 капейку штодня (рост на 1 рубель 83 капейкі). У гімназіях-інтэрнатах для вучняў такой самай узроставай групы норма расходаў на адзін дзень харчавання будзе 3 рублі 91 капейку (рост на 3 рублі 55 капеек).
Такім чынам, у дзіцячых садках аплата за харчаванне штомесяц будзе вагацца ад 45,32 рубля да 85,14 рубля (у залежнасці ад тыпу дашкольнай установы і ўзросту выхаванца). У школах аплата харчавання будзе вагацца ў межах 1,65 рубля да 5,65 на дзень.
З 1 сакавіка 2014 года бацькі аплочваюць поўны кошт харчавання ў садках і ў школах. Бясплатнае харчаванне ў школах маюць дзеці з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў.