З 1 студзеня 2017 года ў Беларусі падаражаюць цыгарэты
З 1 студзеня 2017 года ў Беларусі падаражаюць цыгарэты. Праўда, не ўсе, а толькі некаторыя іх віды. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах, падаражанне закране прадукцыю ТАА "Тытунь-Інвест" і прадпрыемства "Беларусьгандаль".
На 3 капейкі падаражаюць цыгарэты "Карона слім", "Карона эліт", "Карона стыль" і "Форт слім". На цыгарэты LD Red, LD Club Lounge, LD Blue, LD Club Compact Select цана вырасце на 5 капеек. Таксама на 5 капеек падаражаюць некаторыя віды цыгарэт Monte Carlo (Monte Carlo Evolution Blue, Monte Carlo Evolution Silver, Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue, Monte Carlo Super Slims Intrigue, Monte Carlo Super Slims Fantasy). Таксама на 5 капеек стануць даражэй цыгарэты Camel Compact Filters і Camel Compact Blue.
Стала вядома, што "Беларусьгандаль" павялічыць кошт на цыгарэты Richmond Royal на 20 капеек.