З 1 студзеня павышаюцца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З 1 студзеня павышаюцца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

У Беларусі ў два этапы павышаюцца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Першае адбудзецца 1 студзеня, наступнае падаражанне запланаванае на 1 чэрвеня. Адбываецца гэта ў адпаведнасці з указам № 490, які 30 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У каментары да яго прэс-служба кіраўніка дзяржавы адзначае, што ў 2020-м жыллёва-камунальныя плацяжы для беларусаў павысяцца ў межах 5 долараў — у разліку на тыповую двухпакаёўку, у якой жыве тры чалавекі (пры нарматыўным спажыванні паслуг).

З 1 студзеня наступнага года павысяць тарыфы на паслугі электра-, газа- і водазабеспячэння, каналізацыі, па капітальным рамонце і г. д. Агулам павышэнне складзе 3,5 долара. У пачатку лета павялічаць тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння. Агулам — на 1,5 долара.

Што да тарыфаў на тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў, то яны захаваюцца на ўзроўні гэтага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі